VANDRA
VANDRA

VANDRA

Раман Клеўжыц

Overview
Episodes

Details

Падкаст праекта VANDRA пра турызм у Беларусі. Мы размаўляем пра спадчыну, прыроду і людзей. Толькі з надыходам эпідэміі беларусы сталі больш цікавіцца лакальным турызмам, але ж шмат чаго ўсё роўна застаецца нязведанным. Турызм - гэта не толькі сядзібы і палацы, гэта яшчэ і людзі, які дачынены да іх (не)развіцця, гэта традыцыі ў вёсках і разнастайнасць моўных культур рэгіёнаў, гісторыя мясцін і каштоўнасцей вакол нас. Наш сайт: vandra.by Наш Instagram: instagram.com/vandra.by Аўтар падкаста: Рома Клеўжыц, [email protected]

Recent Episodes

Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў
APR 8, 2026
Навіны спадчыны: што адбылося ў сакавіку 2026 — аўкцыённыя здабыткі, беларускія казкі і руйнаванне гістарычных будынкаў
Навіны падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выхад новага (кнігі / відэа / падкасты).У сённяшнім эпізодзе знайшлося месца выхаду новай кнігі ад польскай Акадэміі навук, шэраг новых эпізодаў падкастаў, зруйнаваныя гістарычныя будынкі, набыццё на аўкцыёнах старых кніг, праект пра беларускія народныя казкі ды шэраг іншага.Абяцаныя ў навінах спасылкі:📝 Артыкул Вольгі Шутавай пра пслатыр Скарыны 1522 года🔗 ⁠Архіў зборнікаў Беларускага фальклора👉 ⁠⁠Новы выпуск Падарожжа з Жыгамонтам з вёскі Барок👉 ⁠⁠⁠Эпізод падкаста пра Трышынскія могілкі з Іванам Чайчыцам⁠Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
play-circle icon
34 MIN
Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч
MAR 27, 2026
Як ахоўваецца і захоўваецца нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі | Ала Сташкевіч
⭐️ Госця эпізода — Ала Сташкевіч, заснавальніца былога фонда “Культурная спадчына і сучаснасць”, а таксама былая экспертка ў Межурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Ала Барысаўна падзеліцца сваім шматгадовым досведам і бачаннем, як уладкавана ахова нематэрыяльнай спадчыны, як яна трапляе пад гэтаю ахову, што найбольш уразліва сярод спадчыны, як пазбегнуць пагроз і за што нам трэба хвалявацца. Ну і вядома, што мы можам рабіць, каб захаваць спадчыну — мы жа дакладна нешта можам 😉📝 ⁠Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі (https://living-heritage.by/)⁠📝 ⁠Эсе Вольгі Касцюк: "Вёска як нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі" ⁠ (https://www.dekoder.org/be/article/veska-jak-nemateryjalnaja-kulturnaja-spadtschyna-belarusi-volha-kasciuk/)📝 Артыкул Алены Ляшкевіч пра абрад "Конікі" ў Давыд-Гарадку (https://journals.umcs.pl/sb/article/download/17257/12252)🔗 ⁠Праект пра лясное бортніцтва Беларусі (https://bortnictva.by/)👉 ⁠⁠Эпізод падкаста пра каляндар абрадавых святаў з Таццянай Валодзінай (https://youtu.be/WynOJqYU100)Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці.Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee -⁠ ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donatePayPal - ⁠⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠⁠
play-circle icon
98 MIN
Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур
MAR 12, 2026
Даследаванне спадчыны Пінска: чаго не хапае і што з гэтым рабіць | Андрэй Калавур
⭐️ Госць эпізода — Андрэй Калавур, гісторык, выкладчык Масарыкава ўніверсітэта і даследчык палескай спадчыны. Андрэй паходзіць уласна з Пінска, а знаёмы мы шчэ са школьных гадоў. Ад гэтага атрымаўся можа крыху нестандартны эпізод. Як апісаў Андрэй, гэта была першая інтэлектульная размова пра Пінск. Тэма, вакол якой мы размаўляем - гэта даследаваннасць Пінска. Размаўляем мы пра спадчыну горада, крыху выходзячы за яго межы, але ўсё адно вяртаемся да пытання даследаванняў горада і што з гэтым рабіць. У эпізодзе будзе і пра пінскае мастацтва, і пра вывезеную бібліятэку манастыра, і пра тапаніміку Пінска, і пра размежаванне пінчукоў і пінчан.📝 Facebook-старонка Андрэя Калавура📝 Суполка ў Facebook "Па-першае, я з Пінска" 📝 Архіў Зоф'і Хаментоўскай у Fundacja Archeologia Fotografii👉 ⁠Эпізод падкаста пра этнаграфічную экспедыцыю Луізы БойдШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
play-circle icon
83 MIN
Навіны спадчыны: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста
MAR 5, 2026
Навіны спадчыны: рэстаўрацыі, продаж сядзіб, абновы музеяў і запуск падкаста
Гэта новы фармат падкаста ў дадатак да асноўных эпізодаў. Раз на месяц будуць выходзіць навіны беларускай спадчыны пра тое, што здарылася ў папярэднім месяцы. Сённяшні першы эпізод ахопіць люты і студзень 2026 года.Навіны першага эпізода падроблены на тры падзелы: архітэктурнае, этнаграфічнае/культурнае і выход новага (кнігі / відэа / падкасты).У планах ёсць яшчэ падсвечваць цікавыя навіны па спадчыне з суседніх краін. Каб апроч разумення ўласнага, можна было б даведацца, а што яшчэ робіцца, што адбываецца і да чаго можна імкнуцца.Як паслухаеце эпізод, падзяліцеся, калі ласка, фідбэкам. Можна тут, можна ў ютубе, можна прыватным паведамленнем, альбо ў google-форме: https://forms.gle/17XiNpDUMGbNN5hP9Шануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
play-circle icon
27 MIN
Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі
FEB 23, 2026
Як збіраецца візуальная спадчына Магілёва | Давід Алег Лісоўскі
⭐️ Госць эпізода - магілёўскі краязнаўца Давід Алег Лісоўскі.Давід Алег займаецца зборам здымкаў і выяў больш за 16 год. Ну і не толькі збірае, але штодзень шукае і выкупае здымкі на аўкцыёнах. Давід Алег як раз падзеліцца адной дэтыктыўнай гісторыяй з аўкцыёнаў, якая цягнецца ўжо тры гады і яшчэ не мае канца. Усе свае знаходкі ён збірае асобным праектам Архіў гісторыі Магілёва. Там можна знайсці і не толькі здымкі, дарэчы. Карацей, гаворым пра Магілёў, пра зборы лакальнай візуальнай спадчыны, як яна выкарыстоўваецца, пра ролявыя мадэлі і чаму калекцыянераў шмат, а праектаў не.📝 ⁠Архіў гісторыі Магілёва📝 Суполка ў Facebook "Магілёў у старых кнігах / Mogilev in ancient books"📝 Навошта жыхар Нямеччыны зьбірае старыя фатаздымкі і піша раманы зь беларускай гісторыі👉 ⁠Эпізод падкаста з Аляксеем Бацюковым: Што мы не ведаем пра Магілёў і яго спадчынуШануйце спадчыну, ратуйце спадчыну і распавядайце аб ёй іншым!🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:Buymeacoffee - ⁠⁠⁠⁠https://buymeacoffee.com/vandraby⁠⁠⁠⁠Patreon - ⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠https://patreon.com/vandraby⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠⁠Boosty - ⁠⁠⁠⁠https://boosty.to/vandraby/donate⁠⁠⁠⁠PayPal - ⁠⁠⁠⁠https://www.paypal.com/donate/?hosted_button_id=YHL5Q8TYCV8CU⁠⁠⁠Revolut - ⁠⁠https://revolut.me/ramanng0t⁠
play-circle icon
82 MIN